Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 110 г. Мінска" запрашае да супрацоўніцтва і суфінансавання ў рамках гуманітарнага праекта "Гарадок здароўя".
1.Назва праекта: "Гарадок здароўя".
2. Тэрмін рэалізацыі: 2025-2028г.
3. Арганізацыя-заяўнік, якая прапануе праект: упраўленне па адукацыі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г.Мінска, дзяржаўная ўстанова адукацыі «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №110 г.Мінска».
Юрыдычны адрас: г.Мінск, завулак Каржанеўскага,12.
4.Мэта праекта: стварэнне шматфункцыянальнага, бяспечнага развіваючага асяроддзя для арганізацыі рухальнай актыўнасці выхаванцаў.
5. Задачы, якія плануюцца да выканання ў рамках рэалізацыі праекта:
- забяспечыць аснашчэнне і добраўпарадкаванне тэрыторыі ўстановы дашкольнай адукацыі сертыфікаваным абсталяваннем;
- стварыць бяспечныя ўмовы для арганізацыі рухальнай актыўнасці выхаванцаў.
6. Мэтавая група: выхаванцы ўстановы дашкольнай адукацыі.
7. Кароткае апісанне мерапрыемстваў у рамках праекта.
У ходзе рэалізацыі праекта плануецца стварыць бяспечныя ўмовы на дзіцячай пляцоўцы для арганізацыі рухальнай актыўнасці выхаванцаў і гульнявых пляцоўках установы дашкольнай адукацыі:
- вырабіць кладку ўдарапаглынальнага пакрыцця з гумовай дробкі на дзіцячай пляцоўцы для арганізацыі гульняў, заняткаў фізічнай культурай;
- усталяваць новае спартовае абсталяванне для развіцця каардынацыі рухаў, умацаванні цягліц рук, плечавага пояса, прафілактыкі захворванняў апорна-рухальнага апарата;
- уладкаваць міні-футбольную, баскетбольную пляцоўку.
8. Агульны аб'ём фінансавання ў беларускіх рублях.
Крыніца фінансавання Аб'ём фінансавання
15 000,0 беларускіх рублёў
Сродкі донара 10 000,0 беларускіх рублёў
Суфінансаванне 5 000,0 беларускіх рублёў
9. Месца рэалізацыі праекта (вобласць/раён, горад):
г.Мінск, завулак Каржанеўскага, 12.
10. Кантактная асоба:
Пятрэнка Таццяна Эдуардаўна, загадчык, т. 8017-305-90-41, ddu110@minskedu.gov.by