Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Яслі-сад №110» функцыянуе з 1 верасня 1978 года.
На падставе рашэння Мінгарвыканкама № 3157 ад 31.12.2009 дзяржаўная ўстанова адукацыі "Яслі-сад № 110» пераўтворана ў дзяржаўную ўстанову адукацыі «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 110 г. Мінска». Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычнай асобы № 191292916.
Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці - установа дашкольнай адукацыі, у якім выхаванцы ранняга і дашкольнага ўзросту атрымліваюць дашкольную або спецыяльную адукацыю і аздараўленне, а таксама развіваюць творчыя здольнасці.Установа мае ў сваёй структуры структурнае падраздзяленне - пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі. Залічэнне выхаванцаў у пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі і адлічэнне ажыццяўляецца загадам загадчыка на падставе заключэння дзяржаўнага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.