1. Звароты выкладаюцца на беларускай ці рускай мове.
2.1 Электронныя звароты грамадзян павінны змяшчаць:
- найменне і (або) адрас арганізацыі або пасаду асобы, якім накіроўваецца зварот;
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання);
- выклад сутнасці звароту;
- адрас электроннай пошты
2.2 Электронныя звароты юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў павінны змяшчаць:
- найменне і (або) адрас арганізацыі або пасаду асобы, якім накіроўваецца зварот;
- поўнае найменне юрыдычнай асобы і яе месца знаходжання;
- выклад сутнасці звароту;
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;
- адрас электроннай пошты
3. Не дапускаецца ўжыванне ў зваротах нецэнзурных або абразлівых слоў або выразаў.
4. Да электронных зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, павінны прыкладацца электронныя копіі дакументаў, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.
5. У зваротах павінна змяшчацца інфармацыя аб выніках іх папярэдняга разгляду з дадаткам (пры наяўнасці) дакументаў, якія пацвярджаюць гэту інфармацыю.
