ПАХОД У ЛЯС

У адным звычайным дачным пасёлку жыў-быў звычайны хлопчык Ваня. У адзін са звычайных дзён захацелася Ваню адправіцца ў паход у звычайны лес. Падумаўшы, Ваня сабраў усё неабходнае: палатку, ежу, компас, ліхтарык. Ваня ведаў, што запалкі браць нельга.

«Так, але які ж паход можа быць без вогнішча,» - вырашыў Ваня і ўзяў запалкі.

Ці доўга, ці коратка ішоў Ваня па лесе, але вырашыў ён згарнуць на сцяжынку, якая вяла на паляну. Паставіў Ваня палатку і расклаў вогнішча. Раптам, на палянцы Ваня ўбачыў, як яму здалося, звычайнага дзядка з палачкай.

- Хіба можна распальваць вогнішча ў гэтым незвычайным месцы, - сказаў строга дзядок.

- Ды што тут незвычайнага, - адказаў Ваня.

- Паглядзі вакол. Вось ёлка, на першы погляд самая звычайная. А ў дупле жыве цэлая белічая сям'я. А якое незвычайна смачнае варэнне з гэтай лясной суніцы...

- Ды зразумеў я, зразумеў. Але нічога не здарыцца, бо вогнішча зусім маленькае.

Ваня ўзяў кошык і стаў збіраць ягады. Збіраючы ягады, Ваня адчуў, што лес не зусім ужо звычайны. І пахне ў ім неяк асабліва, і гукаў розных шмат. То пчала праляціць, то зязюля закуе, то дзяцел застукае, то зашуміць вецер сярод верхавін высачэзных соснаў. А ад вясёлых птушыных галасоў не чуваць нават шуму машын паблізу ляжачай дарогі.

Але раптам, Ваня пачуў устрывожаныя галасы птушак. Ён агледзеўся і з жахам убачыў, што полымя вогнішча падбіраецца да ёлкі. Вяліччая сям'я занепакоілася. Ваня ведаў, што агонь тушаць вогнетушыцелем, але дзе яго ўзяць у лесе. Ваня стаў клікаць на дапамогу. Адкуль ні вазьміся з'явіўся дзядок. Ён грозна ўзмахнуў сваёй палкай, і пайшоў незвычайна моцны дождж. Агонь згас. Ваня зразумеў, што зусім маленькае вогнішча магло прывесці да вялікага пажару.

- Уставай, лежні! Сёння мы ідзем у горад у парк атракцыёнаў!

Ваня пачуў мамчын голас, прачнуўся і зразумеў, што ўсё адбылося ў сне.

- Не мама, давайце лепш пойдзем у звычайны паход у незвычайны лес.

- Ну тады збірай усё неабходнае для паходу.

Ваня з татам узялі палатку, ліхтарык, компас. Мама напякла ў дарогу смачныя піражкі. «Ну а запалкі нам сапраўды не патрэбныя», - сказаў Ваня.

Канец

Аўтар: Веліканава І.С., Веліканаў Цімур 5 гадоў 10 мес.